Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

«Мама, тата давайце гуляць па-беларуску»

Дата: 1 ноября 2021 в 11:07, Обновлено 1 ноября 2021 в 15:14

      Калі ваша дзіця наведвае дашкольную ўстанову, то вы павінны ведаць, што існуюць заняткі па беларускай мове ў групах сярэдняга і старэйшага ўзросту, а з другой паловы навучальнага году і ў групах 3-4 гадоў. На іх рэалізуюцца задачы раздзела «Развіццё маўлення» вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. Рашэннем педагагiчнага калектыва назначаецца адзiны дзень маўлення па-беларуску, калi з ранiцы i да вечара дзецi чуюць беларускую мову у садку i спрабуюць самі на ёй размаўляць. Акрамя таго праводзяцца фальклорныя святы, напрыклад «Дажынкi», «Свята ўраджаю», «Калядкi», «Гуканне вясны» i iншыя, на якiх дашкольнiкаў знаёмяць з культурай беларускага народу, яго мовай, традыцыямi, абрадамi, рамёсламi. Вось Вам i першая ступень адукацыi маленькіх беларусаў.

       А далей бацькам трэба развiваць дзiця самастойна у сямьi.

З чаго пачаць?

     Пачнiце з калыханак, чытання кніжак-малюнак, прывiтання на роднай мове. Затым звярнiцеся да збораў у садок у гульнёвай форме. «А давай апранацца па-беларуску!» - прапануйце малышу. I называйце яго адзенне: шкарпэткi, насоўка, каўнерык, гузiкi, боцiкi i г.д. Праз некалькi дзён ваша дзiця без памылак будзе знаходзiць неабходную рэч, а потым i само назаве яе па-беларуску.

    На кухнi хай мацi пазаве дачушку гатаваць ежу па-беларуску. Назвы садавiны, гароднiны, электрапрыбораў дзецi запомняць хутка i з задавальненнем будуць ужываць iх у размове з iншымi людзьмi. Тым часам тата, займаючыся рамонтам кватэры, разам з сынам разбiраюцца, якiя патрэбны цвiкi, гаечныя ключы, дошкi, шпалеры i iншае.

    Iдучы па вулiцы з маленькiм грамадзянiнам Беларусi, раскажыце яму аб памятнiках архітэктуры вашага гораду, назавiце па-беларуску назвы крамаў, транспарту, дрэвы ўпарку, хатнiх i дзiкiх жывёл. Не трэба навязваць малышу размову, калi ён змарыўся, хоча адпачыць альбо пагуляць. Рухайцеся паступова, але ўпарта, и тады, калi ваша дзiця пойдзе ў школу, вы ўбачыце, што нездарма бавiлi час, далучаючы яго да роднай мовы.

   Лiчыце, гэта займае шмат часу, цi патрабуе дадатковых ведаў? Не? Тады, не адкладваючы, бярэмся за работу i добрых вам з дзiцём гульняў па-беларуску.

        
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.